Приветствуем Вас на официальном сайте ГУО " Ясли-сад №1 г.Фаниполя"

суббота, 9 января 2016 г.

Лясная прыгажуня


Напярэдадні навагодніх святаў у сценах нашага дзіцячага садка прайшоў конкурс "Лясная прыгажуня"
Да ўдзелу прымаліся вырабы-елкі, выкананыя ў любой тэхніцы, з любых матэрыялаў, але абавязкова  разам з дзецьмі.
 На два тыднi групы дзіцячага садка ператварыліся ў яловы бор з такой колькасцю  елак і ялінак, што можна было згубіцца ў гэтай разнастайнасці відаў і формаў: з мішуры, хваёвых і яловых шышак, паперы и папяровых скрутак, сурвэтак, тканіны і дрэва.
Ня перастаем здзіўляцца майстэрству і фантазіі ўдзельнікаў і зноў нам вельмі цяжка выбраць лепшую сярод лепшых !
 Глядзіце самі, якая прыгажосць!
Змацуючы сэрца і сабраўшы волю ў кулак) прысуджаем:
  1. Елачка з дрэва група №1
  2. Кампазіцыя з снегавіком група №2
  3. Фетравыя елачка група №5
Пераможцы будуць узнагароджаны (у цёплай, сяброўскай абстаноўцы)
сувенірамі з лагатыпам нашай ўстановы адукацыі 13 Студзеня
















..

 А куды падзеліся елкі пасля правядзення конкурсу? Няўжо іх  выкінулі? Не!
 Ялінкі адправіліся жыць да нашых ветэранаў-педагогаў разам з навагоднімі сувенірамі!