Приветствуем Вас на официальном сайте ГУО " Ясли-сад №1 г.Фаниполя"

воскресенье, 20 марта 2016 г.

Верыць ці не?

Падлік галасоў за лепшае фота ў намінацыі "Мамчыны памагатыя" завершаны.
На адрас адміністрацыі саду паступіў цэлы шэраг званкоў з нагоды праўдзівасці і сумленнасці вынікаў апытання.
У карыстальнікаў сайта закраліся падазрэнні, што рэйтынг пераможцаў створаны штучна, спецыяльнай праграмай, і за сотнямі галасоў ( 2488 клiкаў), аддадзенымі той ці іншай фатаграфіі, стаяць не рэальныя людзі, а робаты ...
"Горад дзяцінства" - сайт для дзяцей і іх бацькоў: - светлы , радасны, добры, пазітыўны.
Таму людзі, якія  яго наведваюць і  ўдзельнічаюць у апытаннях,- такія ж светлыя і сумленныя. Мы верым у гэта!
 Пераможцамі конкурсу "Мамчыны памагатыя" абвяшчаюцца тры намінанты, якія набралі большую колькасць галасоў: фота №1, №2, №4
 Ўзнагароджанне памятнымі сувенірамі з сімволікай нашага ўстановы адукацыі  пасля 10 красавіка ў сувязi з карантынам на вятраную воспу.