Приветствуем Вас на официальном сайте ГУО " Ясли-сад №1 г.Фаниполя"

понедельник, 22 февраля 2016 г.

матуліны памочнікі


Як жа прыемна мець надзейнага партнёра, які заўсёды гатовы прапанаваць дапамогу і працягнуць сваю маленькую ручку падтрымкі!
Ён праверыць, ці дастаткова шчыльна завязаны пакеты з мукой і крупамі, ці хопіць бутэлькі кетчупа ад кухні да спальні, залазіць ці кот у самую вялікую патэльню, колькі солі растворыцца ў татавам кубку з гарбатай. Ён і пыласос утаймуе, і качачку цацачную запусціць у пральную машыну! Усе зможа, усё паспее!
Дарагія бацькі! запрашаем вас прыняць удзел у фотаконкурсе "Матуліны памочникi"
Дашліце фота свайго дзіцяці, які дапамагае рыхтаваць абед, прыбіраць дом, паліваць кветкі ... карацей кажучы - фота лепшага мамінага памочніка ў свеце на Fdsad1@schoolnet.by да 7 сакавіка
Пераможцы будуць вызначаны анлайн-галасаваннем на сайце саду з 9 па 15 сакавіка і ўзнагароджаны прыемнымі сувенірамі з лагатыпам ўстановы.
Не забудзьцеся прыдумаць да фота назву!